Заснавальнік інтэрнэт-рэтэйлера Amazon Джэф Безас пакінуў пасаду гендырэктара кампаніі, піша The Verge.

Новым генеральным дырэктарам кампаніі названы Эндзі Джэсі, які раней узначальваў падраздзяленне Amazon Web Services.

Безас быў гендырэктарам Amazon роўна 27 гадоў, з дня заснавання кампаніі 5 ліпеня 1994 года. Цяпер ён займае пасаду выканаўчага старшыні рады дырэктараў Amazon.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0