Да актывіста Паўла Вінаградава, які жыве ў Беразіне, прыйшлі з аглядам.
Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.
Пасля агляду Паўла затрымалі і даставілі ў мясцовы ІЧУ. Яго будуць судзіць паводле арт 24.23 КаАП (Заклікі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) за пост у Facebook, размешчаны 8 мая.
Там, на думку міліцыі, быў заклік да выхаду на акцыю. У актывіста канфіскавалі тэхніку, налепку з Пагоняй, якую нехта павесіў на паштовую скрыню, і таблічку з нумарам дома ў БЧБ-колерах.





