З 1 жніўня ў Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць мясцовы збор за перасячэнне мяжы праз сухапутныя пункты пропуску, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Памер збору складзе 1 базавую велічыню (29 рублёў) з аўтамабіля незалежна ад колькасці пасажыраў. Такое рашэнне будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2023 года.

Спагнанне аналагічнага збору ўжо практыкуецца на мяжы Беларусі ў Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0