Фота з фэйсбука Вольгі Севярынец

«Паша больш-менш у норме, наколькі гэта магчыма ў турме. Піша працяг рамана, складае хрысціянскую віктарыну, адпісвае лісты. Учора ён даслаў Францішку ліст з партрэцікам, у іх асобная перапіска, Францішак малюе тату малюнкі, Паша яму машынкі і піша неверагодна пяшчотныя лісточкі ад таты сыну. Як сын падрасце, будзе перачытваць іх і ганарыцца сваім татам яшчэ больш», — напісала яна

Вольга таксама дадала, што днямі стане вядомая дата апеляцыйнага суда. Сам суд і перавод у калонію мусіць адбыцца на працягу найбліжэйшых месяцаў. Да таго часу Павел будзе заставацца ў Магілёве.

Яна просіць пісаць лісты, не забывацца.

Чытайце таксама:

«Францішак прасіў, каб тата з намі пайшоў на вуліцу». Севярынец у турме сустрэўся з жонкай і сынам

«Ад мамы Францішка Севярынца Папу Францішку». Вольга Севярынец напісала ліст папу 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?