Фота pixabay.com

Ісландцы тэставалі пераход на скарочаны графік у перыяд з 2015 да 2019 года. Адной з умоваў было тое, што супрацоўнікі, нягледзячы на скарочаныя працоўныя часы, атрымаюць той жа заробак. У іншых краінах свету, у тым ліку ў Іспаніі і Новай Зеландыі, цяпер таксама эксперыментуюць са скарочаным працоўным тыднем.

Што датычыцца Ісландыі, у гэтай краіне ў выпрабаваннях узялі ўдзел больш за 2500 супрацоўнікаў. Гэтая лічба складае каля 1 працэнта ўсяго насельніцтва краіны, занятага ў працы. Шмат хто з гэтых людзей перайшоў з 40-гадзіннага працоўнага тыдня на 35- ці 36-гадзінны, піша ВВС.

Такія іспыты прымусілі прафсаюзы нанава абмеркаваць графікі працы. Цяпер 86% занятага насельніцтва краіны ці ўжо перайшло на скарочаны графік з тым жа заробкам, ці хутка атрымае на гэта права.

Супрацоўнікі распавядаюць, што дзякуючы скарочанаму працоўнаму тыдню яны адчуваюць сябе менш схільнымі да стрэсу і выгарання. Іх стан здароўя палепшыўся, а часу на прыватнае жыццё стала больш. Пры гэтым скарочаны графік таксама можа дапамагчы экалогіі. Даследаванне, што зрабілі ў маі брытанскія вучоныя, дэманструе, што скарачэнне працоўных гадзін можа знізіць у межах краіны колькасць выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0