БелТА

Па словах міністра, у адказ на санкцыі Захаду «можна шмат чаго вынайсці».

«Але мы не прыхільнікі, пра гэта сёння казалася на нарадзе (у Лукашэнкі) санкцыйнага падыходу. Мы лічым, што санкцыі — гэта анахранізм. І тыя, хто знаходзіцца сёння ў санкцыйнай эйфарыі, у першую чаргу на Захадзе, нашы збеглыя апаненты, яны глыбока памыляюцца, думаючы, што санкцыі прывядуць да нечага пазітыўнага.

Ні да чаго пазітыўнага ў канчатковым выніку яны не прывядуць, у першую чаргу для іх», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Раней Беларусь пачала рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. Міністр адзначыў, што гэта было вельмі важным пагадненнем для абодвух бакоў.

«Але з улікам таго, што пасля вядомых падзей мінулага года Еўрасаюз пайшоў на шэраг крокаў і спыніў фінансаванне канкрэтных праектаў у рамках гэтага пагаднення, то які сэнс нам удзельнічаць у гэтым пагадненні? Мы тыя грошы, якія планаваліся на ўладкаванне памежнай інфраструктуры, рэалізацыю нейкіх іншых праектаў, звязаных з мабільнасцю, павінны будзем накіроўваць на ліквідацыю тых наступстваў, якія могуць мець месца ў Беларусі ў сувязі з уведзенымі санкцыямі. Гэта значыць, гэтыя грошы пойдуць на канкрэтных людзей, на народ, — сказаў Уладзімір Макей. —

Чаму мы павінны стрымліваць нейкіх збеглых мігрантаў, якія хочуць трапіць на той жа Захад у пошуках лепшага жыцця толькі таму, што калісьці вядомыя краіны прынялі рашэнне здзейсніць там каляровыя рэвалюцыі».

«Мы не збіраемся адымаць грошы ў народа і кідаць іх на непатрэбныя праекты, спрабуючы абараніць Захад у той час, як супраць нас робяцца адпаведныя санкцыйныя дзеянні», — падкрэсліў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0