«Праз два месяцы з моманту, як стартап-хаб пазбавілі памяшкання ў Мінску, спецыялісты правялі анлайн дэма-дзень акселератара TechMinsk, запусцілі адукацыйную праграму для стартапаў на ранняй стадыі Imaguru Startup Lab, якую скончылі каля 20 беларускіх стартапаў, і правялі 3 хакатоны. Таксама Imaguru ўдзельнічаў у стартап-канферэнцыі Startup Fair у Літве і заключыў партнёрскае пагадненне з Google for startups», — гаворыцца ў паведамленні.

Мяркуецца, што ў найбліжэйшы час хабы з'явяцца ў іншых еўрапейскіх гарадах, у прыватнасці ў Вільні.

Imaguru пачаў працу ў 2013 годзе. Гэта быў першы ў Беларусі клуб для маладых інавацыйных кампаній. За восем гадоў дзякуючы Imaguru з'явілася больш за 300 стартапаў, якія стварылі больш за 3,5 тысячы працоўных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0