Сёння ў Міністэрства замежных спраў была выкліканая Часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Аста Андыяўскене.
Літоўскаму дыпламату, у прыватнасці, паказалі на катэгарычную непрымальнасць заяваў кіраўніцтва МЗС Літвы аб надзяленні офіса беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва ў Вільні афіцыйным дыпламатычным статусам.
Да Часовага паверанага ў справах даведзеная інфармацыя аб рашэнні Беларусі скараціць да мінімуму дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў нашай краіне на перыяд да адмены ёю ўчорашняй і іншых «недружалюбных ініцыятыў, якія распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю».
Нагадаем, у МЗС Літвы Святлане Ціханоўскай уручылі пасведчанне аб дыпламатычнай акрэдытацыі.
Што гэта азначае?





