Яна заявіла, што атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі (АГСБ) датычныя да інцыдэнту ў Вілейцы, дзе нібыта адбылася спроба ўзарваць вузел сувязі ВМФ Расіі (дагэтуль невядома, ці яна сапраўды была і ці была паспяховая), а таксама да ідэі нападу на Рыгора Азаронка. А таксама адзначыла выключную ролю стваральніка чата АГСБ Дзяніса Хромава (нік «Дыс»).

«Усе гэтыя падзеі здзяйснялі атрады грамадзянскай самаабароны. Ніякія гэта не тэрарысты, вядома. Ёсць атрады грамадзянскай самаабароны — мужныя людзі, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць Беларусі. Дыс — адзін з іх лідараў. Зразумела, ніякая Меркель не мае да гэтага дачынення і ніякія грамадзяне Расійскай Федэрацыі таксама не маюць дачынення да атрадаў грамадзянскай самаабароны, таму што там толькі беларусы і іншых людзей наогул там быць не можа, — перакананая Карач. 

 - І Дыс — вельмі адважны чалавек, новы Кастусь Каліноўскі ў маім успрыманні. Ён звычайны беларус. Я ім шчыра захапляюся».

Насамрэч Дыс — былы расійскі рэпер, які цяпер жыве ў Германіі.

Чытайце таксама: Што такое «Атрады грамадзянскай самаабароны», якіх Лукашэнка абвінаваціў у тэрарызме?

Апроч таго, Карач агучыла сваю версію нападу на Рыгора Азаронка. Яна лічыць, што відэа затрымання Дзмітрыя Сасноўскага, апублікаванае дзяржаўнымі тэлеканаламі, — фэйк.

«Факт застаецца фактам: Сасноўскі ўвогуле не мае дачынення да Азаронка. Група, якая хацела злосна пажартаваць з Азаронка, уся на свабодзе, нікога не злавілі. А Сасноўскі быў затрыманы нашмат раней і з прычыны знаходжання ў СІЗА ніяк не мог удзельнічаць 1 ліпеня ні ў чым. Ён быў затрыманы 27 чэрвеня», — тлумачыць Карач.

Аднак словы жонкі Сасноўскага абвяргаюць заяву Карач. Жонка Сасноўскага расказала, што яе муж прапаў увечары 1 ліпеня, а перад тым на працягу тыдня быў з сям'ёй.

Чытайце таксама. Хто такі Дзмітрый Сасноўскі, якога абвінавачваюць у замаху на Азаронка? Падрабязнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0