Калі мужа павезлі, яна спрабавала даведацца, дзе ён і ў чым яго абвінавачваюць. Ёй паведамілі, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста, затрыманы.
З якой прычыны затрыманы журналіст, участковы не сказаў, растлумачыў, што не мае права гаварыць.
Алег Супрунюк — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, узначальваў яе брэсцкае аддзяленне. Працаваў у газеце «Брестский курьер» і іншых выданнях. Цяпер — рэдактар навін сайта «Першы Рэгіён».
Якія прэтэнзіі маглі да яго з'явіцца ў праваахоўнікаў, у рэдакцыі пакуль не ведаюць.