Той, хто едзе з Беларусі ці Расіі ў Латвію, павінны будуць рабіць тэст на каранавірус у месцы перасячэння мяжы, калі яны не змогуць паказаць дакументы аб вакцынацыі або тэставанні. Пакінуць пункт пропуску можна будзе толькі пасля дазволу памежнай аховы, піша ТАСС.

У выпадку станоўчага выніку тэсту або адмовы яго прайсці, чалавек павінен будзе адправіцца ў абавязковую ізаляцыю.

Такое рашэнне, якое ўступіць у сілу 12 ліпеня, прыняў урад Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна