За чэрвень яны знізіліся на 353,8 млн даляраў (на 4,6%) пасля росту ў траўні на 485,2 млн (на 6,7%).
Нацбанк тлумачыць, што зніжэнне абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 240 млн даляраў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.
Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін і прыцягнення Мінфінам сродкаў у замежнай валюце.
На 1 студзеня 2022 года аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за 6,0 млрд. даляраў ЗША.





