Па хадайніцтве Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю суд прыняў рашэнне правесці пасяджэнне ў закрытым рэжыме.

ТАА «Тут бай медыя» накіравала ў суд заяву аб прызнанні несапраўднай пастановы назіральнай рады ПВТ аб страце права на льготы ў 2019-2021 гадах.

Правы на льготы рэзідэнта ПВТ «ТУТ БАЙ медыя» пазбавілі па хадайніцтве ДФР, паведамляе партал.

Падставай паслужыў ліст ад 17 мая 2021 года за подпісам намесніка старшыні КДК Ігара Маршалава на адрас дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага.

У паўтарастаронкавым дакуменце ўказваецца, што «падчас вывучэння фінансава-гаспадарчай дзейнасці ТАА атрыманыя доказы таго, што з моманту набыцця ТАА «Тут бай медыя» статусу рэзідэнта ПВТ у 2019 годзе па цяперашні час фарміраванне часткі выручкі ажыццяўлялася за кошт выкарыстання праграмнага забеспячэння трэціх асоб».

Якія менавіта «довады» былі атрыманыя не ўдакладняецца.

ПВТ прыняў рашэнне аб страце льгот шляхам галасавання (за — 8 галасоў, 0 — супраць, 0 — устрымалася).

***

Нагадаем, што 18 мая партал быў заблакаваны, а больш за дзясятак супрацоўнікаў, уключна з галоўным рэдактарам Марынай Золатавай, затрыманыя, яны знаходзяцца ў СІЗА.

Пазней МУС выступіла з ініцыятывай аб прызнанні матэрыялаў Tut.by, у тым ліку ў сацсетках, экстрэмісцкімі. Першае пасяджэнне прайшло ў канцы чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0