«Я магу з упэўненасцю сказаць, што маё прызначэнне ўяўляе сабой гістарычны і натхняльны момант для Канады і з'яўляецца важным крокам наперад на доўгім шляху да прымірэння», — заявіла Сайман. Яна рабіла прамову на англійскай і на інуктытуце, мове інуітаў.
Мэры Сайман нарадзілася ў вёсцы Канжыкуалюжуак на поўначы канадскай правінцыі Квебек. Яе маці была прадстаўніцай інуітаў, бацька — ангельцам. Большую частку сваёй кар'еры Сайман займалася абаронай правоў інуітаў. Таксама была паслом Канады ў Даніі (1999-2002) і прэзідэнтам канадскай арганізацыі інуітаў «Інуіт Тапірыіт канатамі» (2006-2012).





