На прадпрыемстве «Гродна Азот» пазапланава спыніўся адзін з цэхаў — азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АК і КАС).
Інцыдэнт адбыўся сёння каля 11.25. Прычыны здарэння высвятляюцца.
«Пасля іх ліквідацыі цэх прыступіць да пускавых аперацый. Падчас іх, магчыма, будзе назірацца выкід выхлапаў рудога колеру», — папярэджваюць на заводзе і дадаюць, што «пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма».





