Сёння каля амбасады прайшоў мітынг з дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі сцягамі. На іх напалі нейкія людзі, здарылася бойка. У выніку ёсць пацярпелыя, а два чалавекі былі затрыманыя.
Пасольства Беларусі палічыла, што ўкраінскі бок прыняў недастатковыя меры, каб гарантаваць бяспеку дыппрадстаўніцтва, і даслала МЗС Украіны ноту, піша Радыё Свабода
Дыпламаты паведамілі аб нападзе «радыкальных элементаў з ліку грамадзян Украіны» на ўдзельнікаў санкцыянавага гарадскімі ўладамі мітынгу беларускай дыяспары.





