Уладзімір Някляеў
«Святкаваць не выпадае, бо палова тых, каго хацеў бы запрасіць на свята, у турме. Сябры (музыкі, акторы) прапанавалі ўсё ж неяк адзначыць юбілей.
Сыграць каля сцен Крэўскага замка, дзе бегала маё дзяцінства, спектакль па нядаўна папісанай драме «Ягайла», улады не дазволілі. І зусім не таму, што некалі Ягайла прадаў Вялікую Літву за ўладу.
Тым не менш юбілей я адзначыў, дапісаўшы пад яго раман «Гэй Бэн Гіном». Гэта мой самому сабе на 75 гадоў падарунак. Што яшчэ трэба чалавеку, сэнс жыцця якога ў словах?
Словы, мова — не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго», — напісаў пісьменнік у фэйсбуку.