Яго жонка Наталля Дынько ў сваім фэйсбуку напісала, як праходзіў ператрус у іх дома.

«У вашего мужа очень большая библиотека, мы тут надолго». Агулам прабылі гадзіны чатыры з паловай. Я толькі зараз патроху аднаўляю сувязь.

Забралі мае тэлефоны і працоўны ноўт. Нават зараз пішу з тэлефона, на якім западаюць кнопкі. Але гэта ўсё дробязі.

Я не ведаю, што напісаць пра Андрэя. Ён мог з'ехаць, але застаўся. Бо любіць Беларусь. Мы з ім размаўлялі на гэту тэму пасля разгрому тутбая.

Тады ён сказаў: «Пачобуту прапанавалі з'ехаць, але ён застаўся». І яшчэ пахаванне Ашурка яго спыніла, так мала там было людзей, бо шмат хто ўжо з'ехаў.

«Калі і я з'еду, то хто застанецца?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0