Яны патрабуюць:
• неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч, Андрэя Дынько з-пад варты;
• адмовіцца ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання;
• неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
Нагадаем, 8 ліпеня яны былі затрыманыя і пасля допыту адвезеныя ў ізалятар на Акрэсціна. Яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Праз 72 гадзіны з моманту затрымання на свабоду яны не вышлі.
У Беларусі ўжо 548 палітвязняў.





