Калі па мужа прыйшлі, Наталлі не было дома. Яна вярнулася троху пазней, калі мужа ўжо вадзілі па кватэры ў кайданках. Добра, кажа яна, што яны амаль ніколі не зачыняюць дзьверы, і хаця б іх не выбілі.
Руслан і Наталля
«За што забралі мужа я не ведаю. Была ў шоку, не пабачыла, памятаю толькі ў падпісвала дакументы аб выемцы прадметаў: забралі БЧБ-сцяг, сістэмны блок, планшэт, тэлефон. Забралі нават цацачнага парсючка на парашуце, якога сын рабіў. Сказалі, што муж выйдзе ў залежнасці ад таго, «як будзе супрацоўнічаць», — кажа Наталля.
Да таго ў сям'і ўжо быў пратакол аб «незаконным пікеце» — на балконе вісеў сцяг, на яго нехта паскардзіўся ў міліцыю. Першы нарад папярэдзіў, што ёсць нейкі недабразычлівец, і папрасіў прыбраць сцяг, а другі ўжо склаў пратакол — па ім далі штраф.
У сям'і Ташціміравых дзесяць сваіх дзяцей. Двое з іх інваліды. Нядаўна Руслан скончыў курсы айці і планаваў знайсці работу па спецыяльнасці. Як жа цяпер будзе жыць Наталля?
«Яны ні з чым не лічацца, ні з дзецьмі, ні з чым. Але буду трымацца, выбару няма, што рабіць», — кажа Наталля.