Як адзначае выданне, Цітоў хадзіў па горадзе з нацыянальнай сімволікай. Спачатку яму далі штраф. Але потым хармайстра, які меў расійскае грамадзянства, пазбавілі права знаходзіцца ў Беларусь. Ён аўтаматычна згубіў працу і арэндную кватэру. Цяпер сям’я з двума дзецьмі і цяжарнай жонкай з’ехала ў Расію.
Гэта не першае звальненне з Опернага. Як ужо пісала «Наша Ніва», пасля сканчэння гэтага сезона з тэатра сыходзяць народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, а таксама спявачка Наталля Акініна.
Пятрову не прадоўжылі кантракт. Што тычыцца Акінінай, то ў яе быў доўгатэрміновы кантракт спявачкі, разлічаны на некалькі гадоў наперад. Год таму яе папрасілі стаць загадчыцай опернай трупы. Яна згадзілася, працавала там на стаўку, адначасова салісткай — на палову стаўкі. Нядаўна Акінінай не прадоўжылі кантракт як загадчыцы трупы. Але замест доўгатэрміновага кантракта ёй — як салістцы — прапанавалі бестэрміновую дамву на палову стаўкі. Гэта дае магчымасць прасцей звольніць яе. Таму Акініна адмовіліся і сышла.
На адным са сходаў супрацоўнікам тэатра ўжо прадставілі новую загадчыцу трупы. Гэта спявачка Анастасія Масквіна, якая ўдзельнічала ў запісе песні «Любимую не отдают».
Пятроў і Акініна сышлі пасля таго, як у маі 2021-га дырэктарам тэатра стаў Вячаслаў Гарбузаў. Да гэтага ён з’яўляўся дырэктарам Брэсцкага тэатра драмы, пачынаў кар’еру ў БРСМ.
Таксама ў гэтым сезоне былі звольненыя дырыжоры Андрэй Галанаў і Вячаслаў Воліч, спявак Ілья Сільчукоў, канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, скрыпачка Ала Джыган і альтыстка Аляксандра Пацёміна.





