«Яны перайшлі да індывідуальнага тэрору. Я інфармаваў вас па некаторых пытаннях. І кожныя суткі ёсць развіццё. Індывідуальны тэрор супраць тых людзей, якія казалі адкрыта, тых, якія выступалі за дзяржаву.

Зараз ужо на дэпутатаў перайшлі. І мярзотнікі падбіраюць час, атакуючы жыллё аднаго з лідараў сярод дэпутатаў, партыі, калі дзеці там. Спрабуюць націснуць, запалохаць», — распавёў ён.

«Думаю, гэта справа часу. Мы ўсіх іх вылічым. І знойдзем, прыцягнем да адказнасці, прытым у сур'ёзнай форме», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пра бяспеку

«Галоўнае — гэта бяспека нашых дзяржаў, дадаў ён. — Гэтаму трэба ўсю ўвагу надаваць. Як бы яны нас ні закалыхвалі, мы бачым, што паступілі ў свой час правільна, надаючы ўвагу абароне нашых дзяржаў і бяспекі. Я многае вам раскажу, што адбываецца. Дынаміка шалёная. Кожны дзень нешта мяняецца».

У Беларусі вельмі актыўна цяпер пачалі працу ў дачыненні да розных НКА, НДА, так званых заходніх СМІ.

 «Якія тут дэмакратыю нам дарылі, а фактычна ўкаранялі. І не дэмакратыю, а вось гэты вось тэрор, — сказаў Лукашэнка. — Вы павінны разумець, што мы проста не можам інакш. Чым яны займаліся, зразумела. Яны фінансаваліся звонку. А мы ўсё думалі: ну, ладна, гэта ж дэмакратыя, давайце будзем размаўляць, супрацоўнічаць. Вось і атрымалі адпаведныя вынікі».

«Усё роўна, Уладзімір Уладзіміравіч, гэта для нас не катастрофа. Тэрор гэты і іншае. Мы справімся», — сказаў Лукашэнка.

Пра санкцыі

Лукашэнка таксама адзначыў, што дно з галоўных пытанняў, якім неабходна займацца, — гэта эканоміка, бо не толькі ў дачыненні да Беларусі, але і Раіеі ўводзяць або падаўжаюць санкцыі.

«Як я калісьці і казаў, няма чаго нам з гэтай нагоды парыцца. Мы ўсё ж такі эканоміцы ўдзяляем больш увагі, чым у СССР, мы людзей глядзім больш. Мы вытрымаем. Нават не вытрымаем — мы будзем развівацца. Гэта не пытанне. Сёння не атрымаецца манапалізаваць міжнародны парадак і націснуць на нас. Не атрымаецца! Свет змяніўся», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка канстатаваў, што ў фінансавым дачыненні да Беларусі заўсёды было няпроста. 

«Вы разумееце, чаму. І тут падтрымка была вельмі сур'ёзная з боку Расіі. Але мы cвята стараемся выконваць свае абавязацельствы па крэдытах, якія выдадзены, і будзем іх выконваць, чаго б нам ні каштавала», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0