11 ліпеня ў Тракелях (Воранаўскі раён) адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Цырымонію ўзначаліў біскуп Юзаф Станеўскі.

Нанова прынесці адно аднаму прысягу любові, вернасці, павагі і жыцця разам да смерці ў згодзе i еднасці сабралося шмат пар, сярод якіх былі як маладыя, так і тыя, якія разам ужо дзясяткі гадоў.

Відаць, найстарэйшай парай, якая сёлета аднавіла сужэнскія абяцанні, былі Тадэвуш і Ганна, якія дзякавалі за 59 гадоў жыцця ў шлюбе, паведамляе catholic.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0