Белстат перастаў публікаваць штомесячныя аператыўныя даныя аб экспарце нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў у разрэзе кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС. На гэта звяртае ўвагу «Інтэрфакс».
Раней адпаведныя статыстычныя звесткі штомесяц публікаваліся на сайце Белстата ў раздзеле «Экспарт і імпарт тавараў».
Нагадаем, Рада ЕС 24 чэрвеня прыняла рашэнне аб увядзенні сектаральных санкцый у дачыненні да Беларусі. Санкцыі прадугледжваюць, у тым ліку, забарону на гандаль і транзіт асобных відаў калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, тытунёвых вырабаў, уводзіцца забарона на доступ беларускага ўрада і дзяржбанкаў на фінансавы рынак Еўропы.





