«Было вырашана, што цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе не будзе індэксаваная і захаваецца на ўзроўні 2021 года», — паведаміў журналістам у аўторак прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.
Раней Беларусь неаднаразова заяўляла, што лічыць фіксаваную цану на газ (127 долараў за тысячу кубаметраў) несправядлівай — іншыя пакупнікі ў Еўропе плацілі Газпраму менш. Але пакуль незразумела, як трэба будзе ацэньваць фіксаваную цану ў 2022-м, бо цэны на газ пакрысе растуць.
Палітыкі таксама дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у Расіі.





