Пра санкцыі

«Гэта не было легкадумнае рашэньне, мы хацелі паказаць рэжыму, што калі вы гэтак парушаеце правы чалавека, вам за гэтыя парушэньні давядзецца заплаціць адпаведную цану. Санкцыі могуць быць скасаваныя, калі мы пабачым, што адбываюцца дэмакратычныя зрухі, што пачынаюцца рэформы, калі ўсе несправядліва асуджаныя, у тым ліку прызнаныя палітвязьні будуць вызваленыя, калі спыняцца парушэньні з боку ўлады супраць беларускага народу. І, вядома ж, калі адбудуцца паўторныя прэзыдэнцкія выбары пад належным міжнародным назіраньнем. Калі пачнецца дыялог з народам, тады мы можам разглядаць пытаньне аб зьмяншэньні санкцыяў і, магчыма, аб скасаваньні іх на нейкім этапе. Але ў нас ёсьць магчымасьць яшчэ іх узмацніць, калі мы не пабачым прагрэсу ці калі сытуацыя з правамі чалавека яшчэ пагоршыцца.

Пра адказ уладаў Беларусі на санкцыі

«Што тычыцца контрасанкцый, мы пралічвалі патэнцыйныя рэакцыі з боку ўладаў. Агулам я лічу, што гэты ўплыў не будзе вялікім і доўгатэрміновым. ЕС славіцца сваёй салідарнасцю, і мы, відавочна, дапаможам арганізацыям, кампаніям і краінам, які могуць сутыкнуцца з нейкім ціскам і праблемамі».

Пра ўплыў Расіі

«У мяне быў абмен думкамі з былым і цяперашнім амбасадарамі Расіі ў Беларусі, і я меў уражанне, што Расія даволі добра разумее сітуацыю ў Беларусі. Можна толькі спадзявацца, што Расея скарыстае свой уплыў, каб пераканаць рэжым зрабіць адпаведныя крокі і ўступіць у дыялог з грамадствам, каб вырашыць гэты крызіс. У Расіі ёсць для гэтага патэнцыял, і мы спадзяёмся, што яна гэта зробіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0