Як стала вядома «Нашай Ніве», у гэтыя дні сам музыка знаходзіўся на Акрэсціна: 

Ціму пакаралі некалькімі суткамі за парушэнне падчас адбыцця хатняй хіміі (Ціма Беларускіх — сапраўднае прозвішча Марозаў — у красавіку атрымаў 2 гады «хатняй хіміі» за набыццё наркотыкаў). 

Цяпер Ціма на волі, за што канкрэтна пакаралі спевака невядома.

Па нашай інфармацыі, пасля выхаду Цімы, яго трэкі перасталі ўключаць на Акрэсціна.

Пры неаднаразовым парушэнні правілаў «хатняй хіміі» асуджанаму могуць пагоршыць рэжым адбыцця пакарання і адправіць у калонію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0