Балсанару знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў горадзе Бразіліа і «пачуваецца добра», распавялі ў офісе прэзідэнта. Ён павінен прабыць пад наглядам дактароў у шпіталі ці дома ад 24 да 48 гадзін.

У апошнія тыдні ў Жаіра Балсанару некалькі разоў узнікалі цяжкасці, калі ён размаўляў, якія ён тлумачыў пастаяннай ікаўкай. Так, 7 ліпеня падчас выступу на радыё ён папрасіў прабачэння перад слухачамі і сказаў, што ікае ўжо пяць дзён: «Я ікаю 24 гадзіны ў суткі».

Ён звязваў гэта з прыёмам некаторых лекаў. 8 ліпеня падчас трансляцыі ў фэйсбуку Балсанару зноў папрасіў прабачэння за ікаўку.

У 2018-м на Балсанару напалі з нажом падчас перадвыбарнай кампаніі. Яго паранілі ў жывот, пашкодзіўшы кішэчнік. Пасля гэтага Балсанару перанёс некалькі аперацый, частка з якіх не звязаная з нападам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0