«Можа, нам варта з усёй павагай сабраць усе гэтыя астанкі салдат вермахта і адправіць іх таварным вагонам на радзіму дзядулі Гітлера? Ім там мясцовыя неанацысты на магілах свастыкі маляваць стануць, і ўсе будуць задаволеныя», — прапануе Церах.

На думку калумніста, нацысты прынеслі беларусам толькі гора і смерць, але пахаваныя тут.

«Як па мне, іх адпачынак некалькі зацягнуўся. Ды і зямля накшталт як не бясплатная, а так выходзіць, што яны яе кавалачак ўсё ж захапілі».

Таксама Церах прапануе вярнуць на Радзіму беларусаў, якія пахаваныя за мяжой.

Чым Церах абгрунтоўвае сваю пазіцыю?

На яго думку, нашчадкі нацыстаў, «якія так і не змаглі прыняць паразу, працягваюць тую вайну».

«Зараз вайна ідзе праз санкцыі, падрыхтоўку экстрэмістаў, расхістванне грамадства, спробы задушыць краіну без фармальнага аб'яўлення вайны. Памянялася толькі форма, але не змест».

Таксама калумніст СБ мяркуе, што немцы не сочаць за пахаваннямі савецкіх салдат.

Праца па перапахаванні салдат Верхмата вядзецца з пачатку нулявых гадоў. Гэтым займаецца «Народны саюз Германіі па доглядзе за ваеннымі пахаваннямі», які, у тым ліку, супрацоўнічае з 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Праца працягваецца дагэтуль. Так, у лістападзе 2020 года пра яе расказвала дзяржаўнае выданне «Гродзенская праўда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0