Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што пасля ўчорашніх падзей Еўрасаюз гатовы разгледзець новыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.
«Мы працягнем рабіць усё магчымае для падтрымкі народа Беларусі, працягнем падтрымліваць усіх праваабаронцаў, незалежныя галасы і ўсіх людзей, якіх пераследуюць у Беларусі».
«Гэтая новая хваля рэпрэсій з'яўляецца яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе сістэматычную і добра арганізаваную кампанію з канчатковай мэтай прымусіць замаўчаць усе астатнія галасы іншадумцаў і здушыць грамадзянскую супольнасць у Беларусі.
Распраўляючыся з грамадзянскай супольнасцю, рэжым яшчэ больш паглыбіў раскол з беларускім народам»,— заявіў Барэль.