Пісьменніца Святлана Алексіевіч у ноч з 14 на 15 ліпеня накіроўвалася з Берліна ва Уроцлаў. Але не змагла патрапіць на рэйс, супрацоўнікі авіяцыйнай бяспекі доўга правяралі рэчы, мяркуючы, што там можа быць выбухоўка. 

Алексіевіч мусіла прыняць удзел у іпрэзе з удзелам польскай пісьменніцы Вольгі Такарчук, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Ніякай бомбы у Алексіевіч не знайшлі, але калі яе адпусцілі, самалёт ужо адляцеў. Арганізатары імпрэзы даслалі ў Берлін аўтамабіль, на якім беларуска даехала да Уроцлава, паведамляе фундацыя Такарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0