— Цяпер вызначана, што менавіта лічыцца беспарадкамі пры увядзенні надзвычайнага становішча («спробы гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення ўлады, узброены мяцеж, масавыя беспарадкі, міжнацыянальныя і міжканфесійныя канфлікты, якія суправаджаюцца гвалтоўнымі дзеяннямі, якія ствараюць непасрэдную пагрозу жыцця і бяспекі грамадзян»);

— Пры надзвычайным становішчы дзяржава можа спыніць выпуск і распаўсюджванне прадукцыі СМІ, стварыць асаблівы парадак акрэдытацыі журналістаў, абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў;

— Да забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча цяпер можна падключаць сілы і сродкі МНС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Дэпартамента фінансавых расследаванняў;

Задачы сілавых органаў дапоўнены прадухіленнем і спыненнем беспарадкаў, забеспячэннем аховы грамадскага парадку і грамадскай бяспекі;

Вызначаюцца задачы Узброеных сіл (барацьба з тэрарызмам, ахова грамадскай бяспекі, спыненне масавых беспарадкаў, забеспячэнне бяспекі ахоўных асоб і ахоўных аб'ектаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0