16 ліпеня сілавікі прыйшлі да:
Глеб Лабадзенка — «Белсат», цяпер на волі
Галіна Абакунчык — «Белсат»
Ігар Ільяш — «Белсат», дастаўлены ў Следчы камітэт
Павел Мажэйка — кіраваў Цэнтрам гарадскога жыцця ў Гродне, сёлета ўжо затрымлівалі па крымінальнай справе
Аляксей Кайрыс — «Белсат»
Ганна Галёта — «Белсат», затрымалі па арт. 293 КК («арганізацыя масавых беспарадкаў»)
Аляксандр Саенка — фатограф-фрылансер у Гродне
Віктар Ярашук — «Белсат», на волі, праходзіць як сведка па адной з крымінальных справаў. У журналіста забралі кампʼютар і мабільны тэлефон
Алесь Ляўчук — «Белсат», праходзіць як сведка па ч.1 арт 342 КК. На волі, з кватэры нічога не забралі
Хрысціна Чарняўская — «Белсат», на волі, канфіскавана тэхніка.
Яўген Меркіс — «Белсат», на свабодзе.
Андрэй Якімуш — «Медыя-Палессе», на волі, знаходзіцца не ў Беларусі
Мілана Харытонава — «Белсат», у доме ў яе перад вобшукам выламалі дзверы, забралі тэхніку і банкаўскія карткі, на волі
Марыя Арцыбашава — «Белсат», на момант вобшуку яе не было ў кватэры
Любоў Лунёва — «Белсат»
Сяргей Скулавец — «Белсат», затрыманы
Алег Груздзіловіч — «Радыё Свабода», затрыманы
Інэса Студзінская — «Радыё Свабода», затрыманая





