За што арыштавалі Кацярыну? Падчас уручэння дыпломаў яна падзякавала юрыстам-палітвязням і звольненым выкладчыкам факультэта. Пасля гэтага ў яе інтэрнаце адбыўся ператрус, быў канфіскаваны ноўтбук, дзяўчыну затрымалі. Суддзя Марына Клімчук асудзіла яе па 1-й частцы артыкула 24.23 за незаконнае пікетаванне.





