«Яму кажуць, што пасля суда яму каюк, яму даюць такі сігнал праз адміністрацыю СІЗА і іншых вязняў». Вячорка заклікае падтрымліваць палітвязняў: «Калі пішаце ім лісты, кажыце, што яны патрэбныя на волі, мы іх чакаем, мы за іх змагаемся, не трэба рэзаць сабе вены, не трэба вешацца, не трэба забівацца. Гэта, хутчэй за ўсё, ім не дапаможа, а сапсуе здароўе на ўсё жыццё». 

«Праблема Ігара Лосіка была ў тым, што ён быў надта папулярны, а значыць, уплывовы, — кажа Франак, які сябруе з Ігарам. — Любы чалавек, у якога 10 тысяч падпісчыкаў у беларускім сегменце інтэрнэту, пагроза для рэжыму. Лосік не ўдзельнічаў ні ў падрыхтоўцы ніякіх пратэстаў, ён не паспеў бы нават у гэтым паўдзельнічаць. Усё, у чым ён вінаваты, — гэта ў тым, што ён асвятляў падзеі, якія былі, і ў тым, што ў яго было больш за 300 тысяч падпісчыкаў. Ён ведаў, што па яго прыйдуць, таму што ўжо тады званочкі паступалі, збіраўся выехаць з краіны, але не паспеў». 

Па словах Вячоркі, Ігар вельмі баіцца калоніі і таго, што будзе адбывацца пасля суда. «Яго даводзілі да суіцыду некалькі разоў, яго вымотвалі фізічна, — працягвае Франак. — Ён разумее, што не вінаваты, але ён, як той герой кафкіянскага «Працэсу», нічога не можа з гэтым зрабіць. Ён рыхтуе новую галадоўку, і яго трэба стрымліваць ад гэтага. Ён думае, што галадоўкай ці суіцыдам можа памяняць сітуацыю, ён не разумее, што мае дачыненне з абсалютна крыважэрным рэжымам, якому пляваць на жыцці людзей».

Адрас для лістоў Ігару Лосіку: 246003, Гомель, вул. Кніжная, 1А. СІЗА-3.

Глядзіце «ТОК» з Франакам Вячоркам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0