На гэты раз Ягора Марціновіча падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калоніяй на тэрмін да 5 год). Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Урон нанесены «Мінэнерга», сума — 3,5 тысячы рублёў.

Па такім самым артыкуле ў ізалятары зараз трымаюць і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко, і галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, паведамляюць іх сваякі. Адзінаццаты дзень нашаніўцы знаходзяцца ў невыносных умовах у ізалятары на Акрэсціна. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0