Важна разумець, што гэта тычыцца калоній: чалавеку, які знаходзіцца, напрыклад, у СІЗА да суда ці чакае абскарджвання, усё яшчэ могуць накіроўваць і бандэролі, і пераводы ўсе ахвотныя.

Дадзеныя змены набылі моц у чэрвені, але яшчэ да гэтага некалькі чалавек, што лістуюццца з палітвязнямі, паведамлялі «Нашай Ніве», што асуджаных загадзя папярэдзілі: хутка ў вас забяруць «лішнія» грошы і падтрымку ад «чужых» людзей. 

Адпраўленыя ўжо пасля ўступлення змен у сілу пераводы цяпер, вяртаюцца людзям назад.

Што рабіць? Спрабаваць падтрымліваць палітвязняў, як і раней: усё ж прымуць перавод на «атаварку» ці не — вырашае адміністрацыя канкрэтнай установы. Калі пераводы ўсё ж вяртаюцца, выходзіць на сваякоў і блізкіх асуджанага і падтрымліваць вязняў праз іх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?