«Арганізацыя дзейнічала з 2013 года, там было два дзясяткі толькі штатных працоўных месцаў, Усе падаткі плаціліся спраўна ( … ), уся дзейнасць была выключна статутнай. Мабыць, таму ў пастанове выканкама канкрэтна не пазначана ніводнай падставы».
Адначасова падатковая інспекцыя ладзіць адразу дзве праверкі ў дачыненні да арганізацыі. І на гэтым не ўсё: ён як фізасоба мусіць заплаціць дадатковы падатак у 40 тысяч рублёў!
Як тлумачыць Кузняцоў, сайт медыя не працуе праз тэхнічныя пытанні: нехта сапсаваў коды. Цяпер праблему вырашаюць. Ён абяцае, што медыя працягне працу.





