З прыняццем законапраекта «Аб нацыянальным супраціве» пачне паступова ўвасабляцца ваенная стратэгія, падпісаная прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Яна прадугледжвае замену абавязковага прызыву службай у рэзерве.
«Гэта магчыма ўжо з 2023 года. Таксама будзе рэформа ваенкамата. Гэтыя ўсе рэформы чакаюцца, таму што яны звязаны з планам сяброўства ў NATO. Ваенная рэформа будзе адбывацца далей пастаянна», — растлумачыў прадстаўнік партыі «Слуга народу» Аляксандр Карніенка.





