— Тое, што адбываецца ў дачыненні да Беларусі, выходзіць за межы чалавечага разумення. Ідзе гульня без правілаў і нам у гэтай сітуацыі, скажам, спрабаваць гуляць па нейкіх правілах таксама вельмі складана. Таму мы будзем вымушаныя рэагаваць адэкватна развіццю абстаноўкі.

Заўсёды быў асноватворны прынцып дыпламатычнага вырашэння любых спрэчак. Мірнага вырашэння любых спрэчак. Не санкцыйным шляхам, не ваенным тым больш. І мы казалі пра гэта заўсёды.

І нават у гэтых умовах, калі супраць Беларусі фактычна развязаная гандлёва-эканамічная вайна, ды і палітычная, аж да тэрарыстычных пагроз, мы лічым, што захоўваецца канал для дыялогу і ёсць магчымасць для дыялогу. І мы не збіраемся спальваць за сабой масты.

Макей таксама заявіў, што «з Беларусі хочуць зрабіць другую Украіну, але гэта будзе яшчэ больш гарачая кропка на карце».

— І мы, натуральна, маем рашучы намер не дапусціць гэтага — падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.

Уладзімір Макей таксама адзначыў, што Беларусь не плануе ў бліжэйшы час зачыняць якія-небудзь свае замежныя ўстановы ў той ці іншай краіне ЕС, а паглядзіць, як будзе развівацца сітуацыя далей.

— Мы трымаем руку на пульсе і, вядома ж, будзем глядзець. Калі мы будзем бачыць, што ў нас няма дакладнай канкрэтнай перспектывы ў плане гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з той ці іншай краінай, то мы будзем уносіць адпаведныя прапановы ва ўрад і прэзідэнту, — растлумачыў ён.

Кіраўнік беларускага МЗС дадаў, што «ЕC можа быць для Беларусі нармальным партнёрам, але для гэтага трэба вярнуцца на тыя разумныя асновы суіснавання, якія былі ў нашых кантактах некаторы час таму».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?