«У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі — ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў».
Ён таксама даручыў разабрацца з бізнэсам, які не плаціць падаткі.
Лукашэнка нагадаў пра сваё патрабаванне разабрацца з выплатамі зарплаты ў канвертах.
«Сістэма павінна працаваць так, каб нават найменшай перадумовы для выплаты заробкаў у канвертах не было, — падкрэсліў ён.
— Ведаю, што ў гэтым плане ідзе актыўная праца, але я хачу, каб бізнэсоўцы, прадпрымальнікі мяне пачулі, што мала потым не здасца і потым крыўдзіцца не трэба. Сыход ад падаткаў і ценявы абарот у сферы гандлю і паслуг недапушчальныя».





