Павялічваюцца расколіны таксама ў скляпенні правай навы.

На жаль, пасля пажару небяспека не знікла. Адсутнасць даху і ўмовы надвор’я выклікаюць насычэнне вільгаццю цаглянай кладкі скляпенняў і сценаў пад імі, што можа ў далейшым прывесці да страты атынкоўкі з каштоўным фрэскавым жывапісам. Гаворка ідзе пра славутыя будслаўскія «аптычныя алтары».

Для таго, каб прадухіліць гэтыя працэсы, была зроблена абарона будынку ад дажджу з падручных матэрыялаў з арганізаваным водаадводам за межы будынку. Гэта знізіла магчымасць далейшых пашкоджанняў, але не выключыла яе цалкам.

Адна з цяжкасцяў, з якой у ходзе працы сутыкнуліся спецыялісты, — гэта практычна поўная адсутнасць архіўных матэрыялаў па будынку касцёла. Раней не праводзілася яго комплекснае навуковае вывучэнне, у тым ліку і архітэктурна-рэстаўрацыйныя абмеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0