Гэты статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, больш частыя праверкі камер, кайданкі падчас усіх перасоўванняў.
Для «схільных да экстрэмізму» немагчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.
16 ліпеня быў вынесены прысуд па так званай «справе студэнтаў», які называюць прысудам маладосці. У выніку 12 чалавек атрымалі ад двух да 2,5 гадоў калоніі.





