Пазней Алесь Дашчынскі распавёў пра абставіны вызвалення:

«Мы з Алегам Груздзіловічам былі ў адной камеры і сёння заявілі пра тое, што падтрымліваем Іну Студзінскую і абвяшчаем галадоўку салідарнасці з ёй. Пра тое, што яна галадае, я даведаўся ад адвакаткі. Пасля гэтага нас адразу развялі ў розныя камеры. Мяне завялі ў камеру, дзе сядзіць Ігар Ільяш і яшчэ пяць чалавек.

Увечары нечакана прыйшлі і сказалі мне збірацца з рэчамі. Я думаў, можа, пераводзяць у іншую камеру. Мяне павялі ўніз, там я яшчэ ўбачыў журналістку «Белсата» Ганну Галёту — і нас выпусцілі, спачатку яе, пасля мяне. Я яшчэ пасядзеў у стакане, нам аддалі перадачы, аддалі рэчы.

Там яшчэ быў следчы, і я падпісаў дакументы: аб неразгалошванні, абавязанні яўкі і аб нявыездзе. Я зразумеў так, што я застаюся падазраваным па гэтай справе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?