«Літва — наш блізкі саюзнік, і наша задача — без прамаруджання падтрымаць яе ў гэтым крызісе, — сказаў Лаанет, па словах якога ў якасці першай меры сілы абароны перададуць 100 кіламетраў калючага дроту, каб Літва магла паскорыць умацаванне сваёй мяжы. — Мы таксама гатовыя накіраваць з 1 жніўня ў Літву тры беспілотнікі для паляпшэння сітуацыйнага маніторынгу на мяжы».
За апошнія суткі Літва зафіксавала яшчэ 40 нелегалаў.





