У Парыжы пратэставалі каля 11 тысяч чалавек. Сотні радыкальна настроеных удзельнікаў выйшлі на праезную частку на Елісейскіх палях, заблакавалі рух і атакавалі паліцэйскіх. Супраць іх ужылі слезацечны газ. Дзевяць чалавек затрымалі.
Жыхары Францыі пратэстуюць супраць абавязковай вакцынацыі ад COVID-19. Ад 21 ліпеня французы без прышчэпкі альбо адмоўнага ПЦР-тэсту не могуць хадзіць у кінатэатры і канцэртныя залы, а з пачатку жніўня ім забароняць таксама наведваць бары, рэстараны, купляць квіткі на цягнікі і самалёты.
Абавязковую вакцынацыю таксама ўвялі сярод медыцынскіх работнікаў — пад пагрозай звальнення яны павінны прышчапіцца да 15 верасня.
Таксама пратэсты супраць вакцынацыі прайшлі ў Лондане.





