Па словах мэра аднаго з памежных раёнаў Аўсмы Мішкінене, пастаўшчыкоў на паслугу за 5,85 еўра проста не знайшлося.

«14 еўра — сюды ўваходзіць ежа, транспарт і посуд. Гэта мінімум, які мы знайшлі. У найбліжэйшы час правядзём яшчэ адзін конкурс, паколькі мінае тэрмін дзеяння дамовы. Калі ўдасца знайсці танней, будзем рады», — распавяла Мішкінене. 

Міністр фінансаў краіны Гінтарэ Скайсце заклікала забяспечыць харчаванне па самай мінімальнай цане.

«Мы павінны дамовіцца — у пакеце паездкі, арганізаванай Лукашэнкам, не можа быць залішняга камфорту і відаў на акіян. Мы павінны забяспечыць мінімальны стандарт», — сказала міністр.

За мінулыя суткі на мяжы з Беларуссю затрымалі яшчэ 133 мігранты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?