Аляксандр Фаміноў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе з-за хваробы свайго каня Марціні.
Захворванне дыягнаставалі ветэрынарныя дактары ў алімпійскай стайні амаль адразу пасля прылёту ў Токіа. Зараз жывёле аказваецца неабходнае лячэнне.
На Алімпійскіх гульнях у Токіа ў трохбор'і возьме ўдзел толькі адна беларуская пара — Аляксандр Зелянко і яго конь Карла-Грандэ.





