Уладзіміру Кубракову 26 год. Пачынаў службу ў аддзеле крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС, з 2019-га служыў у ГУБАЗіКу, потым зноў вярнуўся ў Цэнтральнае РУУС. Цікава, што ягоны бацька ў свой час пачынаў службу ў тым жа ўпраўленні. Таксама ў міністра ёсць дачка Елізавета, пасля жнівеньскіх пратэстаў ён згадваў, што яна яшчэ ходзіць у школу, ёй 12 год.
Пайсці па шляху бацькі-міліцыянера — даволі тыповая гісторыя для дзяцей беларускіх міністраў. Сыны Ігара Шуневіча і Юрыя Караева, папярэднікаў Кубракова, таксама ў свой час абралі кар’еру ў сілавых структурах.





