БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні.

Ён прызначыў Уладзіміра Калача (намеснік — сваім памочнікам — інспектарам па Мінскай вобласці.

Уладзімір Калач быў прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў чэрвені 2018 года. Да гэтага працаваў начальнікам упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Аляксандр Васільеў прызначаны начальнікам Акадэміі МУС,

Аляксандр Шастайла — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Віктара Замосціка — старшынёй Ельскага райвыканкама;

Аляксандра Прановіча — старшынёй Мядзельскага райвыканкама;

Мікалая Палякова — кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска;

Дзмітрыя Пятрушу — генеральным дырэктарам ААТ «Керамін»;

Міхаіла Кастечку — генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія»;

Аляксея Ягорава — рэктарам БДЭУ;

Мікалая Раманюка — рэктарам БДАТУ;

Аляксандра Унсовіча — рэктарам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Кірыла Драгуна — генеральным консулам у Мюнхене,

Руслана Варанкова — генеральным консулам у Нью-Ёрку,

Дзмітрыя Рэзянкова — членам Гродзенскага аблвыканкама;

Дзмітрыя Багдановіча — генеральным дырэктарам Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі;

Аляксея Меляшчэні — генеральным дырэктарам Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні;

Яўгена Федарэнкі — начальнікам аддзела падрыхтоўкі сумесных вучэнняў і трэніровак кіравання сумеснай аператыўнай і баявой падрыхтоўкі цэнтра планавання прымянення і падрыхтоўкі войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ Аб'яднанага штаба АДКБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0